jil (jil_ka) wrote in minsk_by_bike,
jil
jil_ka
minsk_by_bike

Kонкурс "Прыгоды на двух колах"

Інтэрнэт-выданне “Твой стыль” t-styl.info i сайт гродзенскіх раварыстаў velo.grodno.net абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра раваровыя прыгоды.

Усё часцей тэмпература набліжаецца да нуля, і некаторыя ўжо схавалі свой ровар да вясны. Шмат хто з вас летам вандраваў на ровары па Гарадзеншчыне ці іншых мясцінах Беларусі і свету, прымаў удзел у раваровых спаборніцтвах. Мы прапануем успомніць тыя цікавыя вандроўкі, падзяліцца ўражаннямі з сябрамі і чытачамі і паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы матэрыял пра падзею веласезону 2010 г.

Каб узяць удзел у конкурсе, вам неабходна да 21 лістапада змясціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на сайце velo.grodno.net. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасці карыстальніка сайта.

Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях:

- лепшы аповед;

- лепшы фотарэпартаж.

Аповед можа змяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак. Не забывайцеся ўказаць аўтара фота, калі ім не з’яўляецца аўтар самога аповеду.

Фотарэпартаж павінен складацца з 7-15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак. У гэтым выпадку фотаздымкі павінны быць зроблены самім аўтарам.

Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на сайце t-styl.info. Лепшыя з іх будуць вызначаныя рэдкалегіяй выдання, аўтары адабраных матэрыялаў атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя да 10 снежня. 

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
  • 0 comments